Лукашэнка знайшоў замену звольненаму намесніку Карпенкова
- 6.08.2026, 18:04
Намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС стаў палкоўнік Уладзімір Галубеў.
Палкоўнік Уладзімір Галубеў прызначаны намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў (УВ МУС) па тылу. Адпаведны ўказ 6 жніўня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Раней пасаду намесніка камандуючага УВ МУС займаў Віталь Наркевіч. Ён утрымаўся на пасадзе чатыры гады і адзін месяц. 3 жніўня 2026 года яго звольнілі ў запас з правам нашэння формы і знакаў адрознення.
Да Наркевіча намеснікам камандуючага УВ МУС па тылу быў Ігар Татарко. Ён сышоў са службы па ўзросце.