BE RU EN

Дональд Трамп паздзекаваўся з уладальнікаў электрамабіляў

  • 6.08.2026, 19:15

Прэзідэнт ЗША назваў іх «вар'ятамі».

Выступаючы на мітынгу ў Лас-Вегасе, Дональд Трамп абрынуўся з крытыкай і насмешкамі на ўладальнікаў электрамабіляў, абвінаваціўшы іх у псіхічнай непаўнавартаснасці.

Распавядаючы сваім прыхільнікам пра нібыта адменены ім «электрычны мандат», Трамп перайшоў да абразаў на адрас кіроўцаў экалагічнага транспарту.

«Едзеш на электрамабілі… у іх хвароба, ведаеце, гэта хвароба, — заявіў Трамп са сцэны. — Яны едуць і разумеюць, што акумулятар разраджаецца, і пачынаюць думаць пра гэта, калі ён яшчэ на тры чвэрці поўны. Вы едзеце па шашы і бачыце знак: «Зарадная станцыя, стрэлка направа, 89 міль». Гэтыя людзі — вар'яты».

Пры гэтым Трамп іранічна ўзгадаў свае адносіны з кіраўніком Tesla Ілонам Маскам, адзначыўшы: «Я адмяніў мандат. Не хачу пра гэта гаварыць, бо Ілон не быў у захапленні ад мяне, але я павінен быў гэта зрабіць. Мы любім Ілона».

Ён таксама з гонарам заявіў, што доля электрамабіляў на амерыканскім рынку складае ўсяго 7%, дадаўшы, што ЗША «валодаюць 60% сусветнай нафты і газу, уключаючы Венесуэлу».

Трамп лічыць, што прасоўванне экалагічнага транспарту звязана з «радыкальнымі левымі» і дэмакратамі. А сам Трамп апелюе да свайго базавага электарату — работнікаў традыцыйнага аўтапрама і прадстаўнікоў нафтагазавага сектара, дэманструючы падтрымку бензінавым рухавікам і прамысловаму кансерватызму.

Апошнія навіны