BE RU EN

Зяленскі даручыў падрыхтаваць спецыяльную санкцыйную аперацыю супраць РФ

  • 6.08.2026, 19:49

Украіна працягне абмежаванне расійскага ВПК.

Адбылася каардынацыйная нарада на вышэйшым узроўні наконт усіх тыпаў санкцый супраць Расіі за вайну, развязаную супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага у Telegram.

Зяленскі адзначыў, што самая галоўная задача — не даваць Расіі часу адаптавацца да абмежаванняў.

«Бачым, што ў кожнай расійскай ракеце, у кожным дроне, у большасці іншых відаў расійскай зброі ёсць крытычныя кампаненты з іншых краін, без якіх такой зброі проста не было б», — кажа прэзідэнт Украіны.

На нарадзе абмеркавалі таксама выкарыстанне Расіяй станкоў і тэхналогій, якія Масква дакладна не змагла стварыць самастойна.

«Патрэбна больш ціску, каб абмяжоўваць такія сувязі дзяржавы-агрэсара са светам», — упэўнены Зяленскі.

Таксама прэзідэнт даручыў падрыхтаваць дакладны план спецыяльнай санкцыйнай аперацыі. Яна павінна адчувальна абмежаваць расійскую ваенную прамысловасць, а менавіта — пэўныя кампаніі ў пэўных кірунках.

«Кожны з удзельнікаў нарады атрымаў дакладныя задачы. Разлічваю на поўнае выкананне. Слава Украіне!», — падсумаваў ён.

Апошнія навіны