У Петрыкаўскім раёне выявілі найбуйнейшую асу Еўропы
- 7.08.2026, 9:42
Уражлівыя памеры.
Найбуйнейшую асу Еўропы — скалію-гіганта — выявілі у наваколлі аграгарадка Лясковічы супрацоўнікі нацыянальнага парку «Прыпяцкі» разам з вучоным Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах.
Гэта рэдкае насякомае ўпершыню заўважылі ў нашай краіне ў 2007 годзе на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. У 2015 годзе від уключылі ў нацыянальную Чырвоную кнігу Беларусі ў 2015 годзе.
Папуляцыя скаліі-гіганта знаходзіцца пад пагрозай.
«У дзікай прыродзе рэзка скарачаецца колькасць буйных жукоў, лічынкі якіх служаць ежай для патомства асы, што наўпрост звязана са знікненнем старых лясоў, расчысткай ветравалаў, высечкай усыхаючых дрэў і раскарчоўкай пнёў. З-за гэтага насякомыя вымушаныя перабірацца бліжэй да чалавека і выкарыстоўваць для размнажэння часовыя месцы ў жылой зоне, такія як кампостныя ямы або купы драўнінных адходаў», — паведамілі ў прэс-службе нацпарку «Прыпяцкі».
Дадатковую шкоду наносяць рэгулярнае выпальванне сухой травы, спальванне парубкавых рэшткаў і шырокае прымяненне хімічных пестыцыдаў.
Від неатрутны.