BE RU EN

Пасажырскія цягнікі ў Беларусі затрымліваюцца пасля падзення дрэў на рэйкі

  • 7.08.2026, 9:50

Дрэвы ўпалі на перагоне Княгінін — Куранец.

З-за дрэў, што ўпалі на чыгуначныя шляхі, раніцай 7 жніўня затрымліваюцца цягнікі Віцебск — Мінск і Круляўшчызна — Маладзечна. Першы прыбудзе на канчатковую станцыю з апазненнем больш як на дзве гадзіны, другі — больш як на гадзіну, паведаміла Беларуская чыгунка.

Дрэвы ўпалі на шляхі на перагоне Княгінін — Куранец з-за «няспрыяльных умоў надвор'я». Асобныя цягнікі на гэтым кірунку следуюць з адхіленнем ад графіка.

Цягнік № 625 Віцебск — Мінск, які адправіўся з Віцебска 6 жніўня ў 21:35, павінен быў прыбыць у сталіцу 7 жніўня ў 6:26. Чакаецца, што яго затрымка складзе больш за дзве гадзіны.

Цягнік № 6621 Круляўшчызна — Маладзечна адправіўся а 4:37 і паводле раскладу павінен быў прыбыць у Маладзечна ў 6:55. Ён спазняецца больш чым на гадзіну.

На месца выклікалі брыгаду МНС. У Беларускай чыгунцы заявілі, што прымаюць «усе магчымыя меры для ліквідацыі наступстваў непагадзі і скарачэння часу спазнення гэтых цягнікоў».

Удакладніць інфармацыю пасажыры могуць па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Апошнія навіны