BE RU EN

Відэафакт: пад Івацэвічамі мядзведзь танчыў каля слупа

  • 7.08.2026, 18:00

Забаўныя кадры былі знятыя фотапасткай.

Мядзведзь гуляў па тэрыторыі Івацэвіцкага вопытнага лясгаса і затрымаўся недалёка ад схаванай відэакамеры.

Унікальныя кадры апублікаваныя у Threads у ўліковым запісе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паглядзець у Threads

Спецыялісты нагадваюць, што сустрэча з мядзведзем, асабліва з мядзведзянятамі, можа быць надзвычай небяспечнай. Пры выглядзе звера нельга ўцякаць або правакаваць яго. Калі мядзведзь заўважыў чалавека, рэкамендуецца захоўваць спакой, павольна адступаць і не рабіць рэзкіх рухаў.

Апошнія навіны