BE RU EN

Аднаклубнік Месі ўшанаваў памяць бацькі аргенцінца кранальным жэстам пасля гола

  • 9.08.2026, 12:27

Відэафакт.

8 жніўня стала вядома аб смерці Хорхе Месі, бацькі аднаго з найлепшых футбалістаў у гісторыіЛіянэля Месі.

Праз трагедыю ў сям'і нападнік «Інтэра Маямі» прапусціў матч з мексіканскім «Монтерэем» у Кубку ліг.

Футбалісты «Інтэра Маямі» выйшлі на поле з чорнымі жалобнымі павязкамі ў гонар Хорхе Месі. Кранальным жэстам ужо падчас матчу адзначыўся паўабаронца каманды з Фларыды Радрыга дэ Пауль.

На 32-й хвіліне сустрэчы Дэ Пауль адкрыў лік прыгожым далёкім ударам. Забіўшы гол, аргенцінец зняў сваю футболку, пад якой аказалася футболка Месі, а затым паказаў на дзясяты нумар на яе спіне.

Дэ Пауль — блізкі сябра Месі і яго партнёр па зборнай Аргенціны. Разам яны выйгралі чэмпіянат свету 2022 года, а гэтым летам дайшлі да фіналу ЧС-2026. У ліпені 2025 года Дэ Пауль далучыўся да «Інтэра Маямі», перайшоўшы з мадрыдскага «Атлетыка».

Без Месі «Інтэр Маямі» саступіў «Монтерэю» з лікам 1:2. Заўважым, што легендарны аргенцінец выйграваў Кубак ліг з фларыдскім клубам у 2023 годзе.

Апошнія навіны