Беларусы Вільнюса выйшлі на акцыю ў гадавіну пачатку рэвалюцыі
- 9.08.2026, 17:46
Удзельнікі мітынгу разгарнулі велізарны бел-чырвона-белы сцяг.
У Вільнюсе прайшла акцыя да гадавіны пачатку рэвалюцыі 9 жніўня 2020 года.
Беларусы сабраліся на Катэдральнай плошчы і разгарнулі велізарны бел-чырвона-белы сцяг, піша «Салідарнасць».
Перад сабранымі выступілі былыя палітвязні, прадстаўнікі дыяспары, грамадскія актывісты. А таксама музыкі — хор Pra.Dziva, Юрый Стыльскі.
На плошчы размясцілі галерэю з партрэтамі палітвязняў.
На акцыю сабралася больш за сто чалавек.
Разам з хорам людзі заспявалі «Пагоню».
Удзельнікі таксама зладзілі велізарны карагод. А потым адправіліся шэсцем па горадзе.
«Марш годнасці» дайшоў да пасольства Беларусі. Удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання ахвяр рэжыму і беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне.