Арышты і выбухі: у Расіі пачалася вялікая зачыстка вытворцаў дронаў
- 9.08.2026, 19:12
Што вядома.
З'явіліся выразныя прыкметы вялікага перадзелу ў дронавай сферы ў Расіі. Пачаліся масавыя арышты вытворцаў. На некаторых здзяйсняюцца замахі.
«Дыялог» разбіраўся ў дэталях.
Нядаўна дыктатар РФ Уладзімір Пуцін прызначыў новага камандуючага беспілотнымі сіламі, паставіўшы на чале новага роду войскаў кадравага вайскоўца Дзяніса Ляміна. З гэтай пасады быў звольнены Юрый Ваганаў, якому Z-супольнасць дала мянушку «Унітаз». Гэта быў прадпрымальнік, які пачынаў з сантэхнікі, а падчас вайны перайшоў на вытворчасць БПЛА для расійскай арміі. Цяпер Ваганаў, відаць, страціў уплыў.
І гэта не адзіны інцыдэнт з вытворцамі БПЛА ў Расіі.
9 жніўня ўплывовы расійскі рэсурс «ВЧК-ОГПУ» паведаміў пра арышт у Маскве кіраўніцтва кампаніі «Дрон Солюшнс». Гэта буйны расійскі распрацоўшчык беспілотных сістэм.
«У СІЗА накіравалі былога гендырэктара кампаніі Іраклі Хазалію і цяперашняга гендырэктара Вячаслава Барбасава (заснавальніка кампаніі). Абодва таксама з'яўляюцца мінарытарнымі акцыянерамі \"Дрон Солюшнс\"», — паведаміў рэсурс. Абодвух абвінавачваюць у крадзяжах.
Незадоўга да гэтага пад арышт трапіла намесніца начальніка ўпраўлення беспілотных сістэм і робататэхнікі расійскага Мінпрама Алла Палоўчэні. Таксама арыштавалі кіраўніцтва і ўладальнікаў яшчэ аднаго буйнага вытворцы БПЛА «Эфко».
На тле гэтых арыштаў пад Екацярынбургам быў падарваны гендырэктар кампаніі «Уралдронзавод» Уладзімір Ткачук. Ён атрымаў цяжкія раненні.