Старшыня Еўрапарламента: Беларусь будзе вольнай
- 9.08.2026, 20:22
Воля беларусаў пераможа.
Старшыня Еўрапарламента Рабэрта Мэцола заявіла пра падтрымку беларусаў, якія змагаюцца за свабоду. Пра гэта палітык напісала ў X у шостую гадавіну пачатку рэвалюцыі ў нашай краіне:
— Беларусь будзе вольнай. Праз шэсць гадоў пасля таго, як людзі выступілі за новую будучыню, іх галасы не былі заглушаныя. Еўропа з імі і будзе і далей дамагацца такой Беларусі, дзе запануюць свабода, свабода СМІ і воля яе народа.
Беларусь будзе вольнай.
Праз шэсць гадоў пасля таго, як людзі выступілі за новую будучыню, іх галасы не былі заглушаныя.
Еўропа з імі і будзе і далей дамагацца такой Беларусі, дзе запануюць свабода, свабода СМІ і воля яе народа.@Tsihanouskaya pic.twitter.com/GJFLAMloAm
— Roberta Metsola (@EP_President) August 9, 2026
Раней кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сыбіга у шостую гадавіну пратэстаў у Беларусі заявіў, што Кіеў цэніць беларусаў, якія падтрымалі Украіну і выступілі супраць расійскай агрэсіі.