У адной з вобласцяў Беларусі правядуць першы восеньскі суботнік
- 1.09.2026, 8:46
Стала вядома, на што пойдуць грошы.
У Гомельскай вобласці 5 верасня пройдзе абласны суботнік. Заработаныя на ім грошы накіруюць на завяршэнне работ у Мазырскім раддоме, паведаміў старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко на апаратнай нарадзе, піша «Зеркало».
«Удзел жыхароў Гомельскай вобласці ў суботніку стане важкім укладам у рэалізацыю важнага для Палескага рэгіёна праекта ў «год беларускай жанчыны», — заявіў Крупко.
Заработаныя сродкі накіруюць на завяршэнне работ у Мазырскім раддоме.
Нагадаем, суботнікі — гэта мерапрыемствы, прысвечаныя бясплатнай прымусовай працы ў непрацоўны час, часцей за ўсё ў выхадныя дні (адсюль і пайшла назва). Гэта з'ява была распаўсюджаная ў савецкі час. Звычайна падчас суботнікаў людзі займаюцца прыбіраннем тэрыторыі, рамантуюць паламаныя лаўкі, ліхтары і г.д., высаджваюць расліны.