Пад Мінскам раскідваюць цёмныя брыкеты з неба
- 1.09.2026, 9:17
Браць іх рукамі нельга.
Вакцынацыя дзікіх драпежных жывёл пачалася на Міншчыне з 1 верасня, паведаміў аблвыканкам.
«Пераральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёл з выкарыстаннем прынад, якія змяшчаюць вакцыну супраць шаленства, будзе праводзіцца з выкарыстаннем авіяцыі», — паведаміў Мінскі аблвыканкам.
Прынады выглядаюць як брыкеты ад шэрага да цёмна-карычневага колеру масай 25 г. Яны зроблены з кампанентаў кармоў, ядомых для драпежных жывёл (ялавічны тлушч, рыбная мука), якія маюць спецыфічны пах. У прынадах знаходзяцца капсулы з вакцынай.
«Забараняецца браць прынады рукамі і карміць імі хатніх жывёл. Не дапускаецца кантакт дзяцей з прынадамі. Пры выпадковым трапленні вакцыны (змесціва капсулы) у вочы, у паражніну рота або носа, а таксама на пашкоджаныя ўчасткі цела, неабходна звярнуцца да ўрача», — адзначылі ў аблвыканкаме.