BE RU EN

У Мінску і Гомельскай вобласці прызываюць ваеннаабязаных

  • 1.09.2026, 10:55

Яны будуць удзельнічаць у вучэннях «тэраабароны».

На Гомельшчыне і ў Мінску пройдуць навучальныя зборы з ваеннаабязанымі тэрытарыяльных войскаў, паведамілі ў Мінабароне.

Зборы з ваеннаабазанымі 1–25 верасня праводзяць у Гомелі, Светлагорскім і Акцябрскім раёнах Гомельскай вобласці і Заводскім раёне Мінска. Мэта — абнавіць навыкі прызваных, а таксама адпрацаваць дзеянні мясцовых уладаў «ў фарміраванні вайсковых частак і падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў».

На заключным этапе збораў ваеннаабазанныя Гомельшчыны возьмуць удзел у камандна-штабных вучэннях пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніка начальніка Генштаба. У сталіцы пройдуць тактычныя вучэнні пад кіраўніцтвам намесніка старшыні гарвыканкама.

Апошнія навіны