Шэсць гадоў таму ў Мінску прайшоў шматтысячны Марш студэнтаў
- 1.09.2026, 13:12
Страйкавалі МДЛУ, шматлікія факультэты БНТУ, БДУ і БДПУ.
Тысячы студэнтаў мінскіх ВНУ выйшлі на цэнтральныя вуліцы сталіцы і запатрабавалі спыніць гвалт з боку сілавікоў супраць мірных дэманстрантаў і правесці новыя выбары. Адзін з удзельнікаў акцыі, былы студэнт БНТУ, распавёў Telegram-каналу «Баста!» пра тое, як яна праходзіла:
«Нашай галоўнай задачай тады было паказаць прыклад салідарнасці і заклікаць да ўсеагульнага страйку. У першы тыдзень верасня студэнты многіх мінскіх ВНУ не выходзілі на вучобу. Страйкавалі МДЛУ, шматлікія факультэты БНТУ, БДУ і БДПУ. У ўніверсітэтах ствараліся струйкамы, якія пачыналі наладжваць кантакты паміж сабой, абменьваліся досведам.
На жаль, ідэю страйку сабатаваў штаб Ціханоўскай, да прадстаўнікоў якога мы тады звярталіся. Нас запэўнівалі, што перамога ўжо здабытая, дастаткова проста выходзіць на нядзельныя акцыі. Большасць паверыла — сказаліся і адсутнасць уласнага досведу, і агульныя настроі. Потым, у турмах і калоніях, мы не раз узгадвалі пра гэтую памылку.
За свабоду трэба змагацца — рашуча і бескампрамісна, не зважаючы на баязліўцаў і нягоднікаў. Толькі так яе можна заваяваць. Не на некалькі тыдняў, як у верасні 2020-га, а назаўсёды. Мы вучымся на памылках — і на сваіх, і на чужых. Мы сталі мацней і разумней. Мы давядзём пачатае да канца».