BE RU EN

Іспанію наведала рэкордная колькасць турыстаў

  • 1.09.2026, 13:47

Два паказчыкі сталі для краіны гістарычнымі рэкордамі.

За першыя сем месяцаў года Іспанія прыняла 58,1 мільёна замежных турыстаў, што на 4,6% больш, чым у мінулым годзе; яны патрацілі 82 мільёны еўра, што на 7,8% больш.

Адпаведныя даныя Нацыянальнага інстытута статыстыкі (INE) прыводзіць агенцтва EFE.

Адзначаецца, што абодва гэтыя паказчыкі з'яўляюцца гістарычнымі рэкордамі.

Паводле даных апытанняў пра прыбыццё нерэзідэнтаў (Frontur) і звязаныя з гэтым выдаткі (Egatur), праведзеных INE, толькі ў ліпені ў Іспанію з іншых краін прыбылі 11,5 мільёна турыстаў (на 4,6% больш), тады як звязаныя з гэтым выдаткі ў тым жа месяцы выраслі на 10,9% і перавысілі 18 мільёнаў еўра.

Асноўнымі краінамі, з якіх у Іспанію прыязджалі турысты, за першыя сем месяцаў года сталі Вялікабрытанія (11,5 млн чалавек, рост на 4,6%), Францыя (больш за 7,2 млн чалавек, рост на 1,2%) і Германія (каля 6,9 млн чалавек, зніжэнне на 0,5%).

Па выніках перыяду да ліпеня Каталонія з'яўляецца самым наведваным іспанскім рэгіёнам: яе наведалі 11,94 млн турыстаў, што больш, чым на Балеарскіх астравах, якія прынялі 9,16 млн турыстаў за гэтыя першыя сем месяцаў, і на Канарскіх астравах з 9,02 млн турыстаў.

Апошнія навіны