BE RU EN

Параноя Пуціна ўзмацняецца

  • 1.09.2026, 14:30

Апарат Федэральнай службы аховы павялічылі ў чацвёрты раз за час вайны.

Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін у чацвёрты раз з пачатку поўнамаштабнага ўварвання падпісаў указ аб пашырэнні цэнтральнага апарата Федэральнай службы аховы (ФСО) – закрытай сілавой структуры, якая адказвае за бяспеку першых асоб дзяржавы, піша The Moscow Times.

Згодна з дакументам, гранічная колькасць супрацоўнікаў цэнтральнага апарата ФСО павялічваецца з 785 да 812 чалавек. Папярэдняе павелічэнне аховы было зацверджана 1 студзеня 2025 года (да 785 чалавек). Раней штат пашыралі 1 студзеня 2024 года (да 775) і ў канцы 2022 года (з 725 да 760).

Адзначаецца, што да вайны цэнтральны апарат ФСО не пашыраўся амаль 13 гадоў. У яго структуру ўваходзіць падраздзяленне асабістай аховы Пуціна, якое суправаджае яго ў паездках, ахоўвае рэзідэнцыі і аб’екты. Таксама ФСО займаецца спецсувяззю і маніторынгам грамадскай думкі. Пасля пачатку вайны роля службы значна ўзрасла, і яна ператварылася ў самастойны цэнтр уплыву дзякуючы пастаяннаму доступу да Пуціна і інфармацыі пра вышэйшых чыноўнікаў.

Выданне падкрэслівае, што за апошнія месяцы служба рэзка ўзмацніла меры бяспекі вакол Пуціна. У Крамлі ўзмацніліся апасенні, што дыктатар можа стаць аб’ектам замаху, у прыватнасці з выкарыстаннем беспілотнікаў, або падчас спробы дзяржаўнага перавароту.

Апошнія навіны