Самалёт Turkish Airlines незапланавана прызямліўся ў Мінску
- 1.09.2026, 14:56
З-за дэбашыра.
Самалёт Turkish Airlines, які выконваў рэйс Анталья — Санкт-Пецярбург, незапланавана прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск увечары 31 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый краіны.
«Прычынай стаў дэбашыр на борце. Як толькі яго перадалі праваахоўным органам, самалёт вылецеў і працягнуў палёт па маршруце», — растлумачылі ў ведамстве.
Паводле звестак публічных сэрвісаў адсочвання палётаў, рэйс выконваў Airbus A321. У мінскім аэрапорце самалёт затрымаўся прыкладна на 40 хвілін.
У Мінтрансе таксама запэўнілі, што ніякіх тэхнічных непаладак у паветранага судна не было. Іншыя падрабязнасці інцыдэнту пакуль не паведамляюцца.