Крэмль хавае сапраўдныя маштабы
- Віталій Шапран
- 1.09.2026, 17:08
Мінулым тыднем паліўны крызіс у РФ набіраў абароты.
На рынку перыядычна з’яўляліся сігналы, што пацвярджалі дэфіцыт паліва нават у еўрапейскай частцы РФ.
Віцэ-прэм’ер па энергетыцы Новак штодня аддаваў загады: забяспечыць, аптымізаваць, ліквідаваць і г. д. Большасць з гэтых загадаў не працавала, а іх асноўным прызначэннем было падтрымліваць у расіян веру ў тое, што ў іх вось-вось усё наладзіцца.
Напрыканцы тыдня расейскія чыноўнікі заявілі, што шэраг НПЗ нарэшце выйшаў з рамонту і сітуацыя палепшыцца. Думаю, што вызначыць, хто там выйшаў з рамонту, і паўторна накіраваць туды па некалькі дзясяткаў БПЛА, не складзе вялікай цяжкасці.
Цікава, што пра імпартнае паліва з Індыі і Марока мінулым тыднем ніхто з расейскіх топ-чыноўнікаў не ўзгадваў. Адзінае, што Мінфін РФ адзначыў, што не будзе выдзяляць у бюджэтнай статыстыцы імпартны «дэмпфер», то бок выдаткі бюджэту РФ на імпарцёраў паліва, каб цэны на АЗС не выскоквалі за 200 рублёў за літр. Па сутнасці, Мінфін засакрэціў гэтыя страты бюджэту.
Таксама важна, што напрыканцы мінулага тыдня віцэ-прэм’ер па энергетыцы ўрада РФ Новак парадаваў украінцаў пераглядам планаў рамонту расейскіх НПЗ.
Калі так пойдзе далей, то праз парушэнні тэхналогіі эксплуатацыі расейскія НПЗ будуць загарацца самі па сабе, нават без удзелу ўкраінскіх БПЛА. Калі такі сцэнар рэалізуецца, то віцэ-прэм’ера ўрада РФ Новака трэба будзе неяк адзначыць, напрыклад, граматай за эканомію сродкаў ЗСУ.
Віталій Шапран, «Фэйсбук»