ЗША накіруюць на падтрымку еўрапейскіх кансерватыўных арганізацый $25 мільёнаў
- 1.09.2026, 18:45
З іх $4 мільёны пойдуць на медыя.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа плануе накіраваць мільёны долараў на падтрымку еўрапейскіх СМІ правай арыентацыі. Як паведамляе ў аўторак, 1 верасня, агенцтва Reuters, з 25 млн долараў, прызначаных для фінансавання «арганізацый грамадзянскай супольнасці, што прасоўваюць кансерватыўныя ініцыятывы» ў краінах Еўропы, чатыры мільёны прадугледжаныя на падтрымку еўрапейскіх правакансерватыўных СМІ.
Паводле звестак крыніц Reuters, тры мільёны долараў прызначаныя для праграмы па «дакументаванні і аналізе адступлення ад дэмакратычных нормаў у Еўропе ў сувязі з масавай і нелегальнай міграцыяй, станам незалежных СМІ і заканадаўчымі ініцыятывамі наднацыянальных структур».
Яшчэ адзін мільён плануецца накіраваць на стварэнне арганізацыі, у якую ўвайдуць журналісты, якія не працуюць у дзяржаўных СМІ і асвятляюць такія тэмы, як нацыянальны суверэнітэт, натуральныя правы і рэлігійная свабода ў Еўропе.