Беларус сабраў 800 баравікоў за два дні
- 1.09.2026, 20:10
Фотафакт.
Грыбны сезон у Беларусі набраў выдатныя абароты. Цяпер у лясах масава пайшлі баравікі. Прычым не звычайныя, а канадскія, або, як іх яшчэ называюць, залацістыя.
Людзі выносяць з лесу поўныя кошыкі моцных прыгажуноў. А калі ведаць правільныя месцы, лік можа ісці ўжо не на дзесяткі, а на сотні.
Менавіта такі джэкпот сарваў вядомы беларускі грыбнік і блогер Аляксандр Горбацэвіч. Сваім багатым «улавам» ён пахваліўся ў Instagram.
Па грыбы мужчына хадзіў 30 і 31 жніўня, прычым не адзін, а з кампаньёнам. Удвух за два дні яны сабралі каля 800 залацістых баравікоў.
Праўда, такі ўраджай чакаў іх не на адной паляне. Грыбнікі аб'язджалі розныя месцы, у тым ліку цяжкадаступныя. Паводле слоў Аляксандра, менавіта такая тактыка і прынесла выдатны вынік.
«Улоў» чакана зрабіў уражанне. У каментарыях адны карыстальнікі проста захапляліся, а іншыя адразу перайшлі да галоўнага — пачалі выпытваць запаветную лакацыю.
«Хаця б радыус», — папрасіла адна з удзельніц абмеркавання.
У сваім відэа Аляксандр згадаў, што збіраў баравікі на поўдні Беларусі. А вось дакладнае месца раскрываць не стаў.
Прычыну грыбнік патлумачыў проста: мясцовыя жыхары не ў захапленні ад таго, што ўраджайныя лакацыі становяцца вядомыя шырокай публіцы.