У ЗША пасярод пустыні на Burning Man беларусы ўсталявалі дракар з дранікамі
- 1.09.2026, 20:50
Відэафакт.
У пустыні ў штаце Невада (ЗША) на штогадовым культурна-мастацкім мерапрыемстве Burning Man беларусы ўсталявалі дракар з дранікамі. Аб гэтым аўтары ідэі расказалі ў Instagram.
Усталяваць дракар з дранікамі хлопцы вырашылі ў пачатку чэрвеня.
«Ужо нейкі час мы думаем над тым, як ператварыць наш любімы Dranik Bus ва нешта значна больш чароўнае. Цяпер мы шукаем чалавека, які захоча ўзяць на сябе кіраўніцтва праектам і дапамагчы ўвасобіць гэтую ідэю ў жыццё. Гэта валанцёрскі праект, але адначасова і магчымасць стварыць нешта, што ўбачаць тысячы людзей на Burning Man», — напісалі беларусы.
Знайсці кіраўніка праекта атрымалася вельмі хутка, увасобіць ідэю аўтары паспелі да фестывалю.
Сёлета Burning Man пачаўся 30 жніўня, і хлопцы ўжо адкрылі свой дракар з дранікамі, а таксама лазню і намёт для вечарынак.
«Трэба, каб больш беларусаў даведаліся пра Burning Man, у Мінску толькі пару чалавек ведалі пра яго», — расказалі аўтары дракара на адкрыцці.
Burning Man (Бернінг-Мэн) — гэта буйное штогадовае культурна-мастацкае мерапрыемства ў пустыні Блэк-Рок у штаце Невада, ЗША, заснаванае ў 2004 годзе. На тыдзень пасярод пустыні ствараюць часовы горад Black Rock City, куды з'язджаюцца дзясяткі тысяч удзельнікаў.
Галоўная асаблівасць — удзельнікі не проста прыязджаюць глядзець выступленні. Яны самі ствараюць велізарныя арт-аб’екты, тэматычныя лагеры, інсталяцыі, перформансы, арганізуюць вечарынкі і розныя мерапрыемствы. Напрыканцы спальваюць велізарную драўляную фігуру чалавека — адсюль назва Burning Man, то бок «палаючы чалавек».