Непагадзь у Мінску і Брэсцкай вобласці паваліла дрэвы
- 1.09.2026, 22:06
Яны пашкодзілі аўтамабілі.
Моцны вецер, які бушаваў 1 верасня, паваліў дрэвы на два аўтамабілі ў Мінску і Баранавічах, паведамілі ў МНС.
У Мінску выратавальнікі двойчы выязджалі, каб распілаваць і прыбраць зваленыя дрэвы. У выніку разгула стыхіі пашкоджаны адзін аўтамабіль.
Таксама непагадзь «знесла» дрэвы ў Баранавічах, Ганцавіцкім раёне і Брэсце. У Баранавічах пашкоджаны легкавы аўтамабіль.
Паводле аператыўнай інфармацыі, пацярпелых няма.
Нагадаем, Мінск 1 верасня накрыла навальніца, у адным з раёнаў заўважылі «нешта падобнае да тарнада».