У Польшчы цягнік са 120 пасажырамі сутыкнуўся з бетонамяшалкай і сышоў з рэек
- 10.09.2026, 4:21
Усяго ў цягніку знаходзілася каля 120 чалавек.
У Польшчы пасажырскі цягнік сутыкнуўся з бетонамяшалкай на чыгуначным пераездзе. Лакаматыў і першы вагон сышлі з рэек. Адна пасажырка загінула, усяго пацярпелі 20 чалавек, перадае RMF FM.
Аварыя адбылася ўдзень 9 верасня каля 11:25 у населеным пункце Сакольнікі-Сухэ ў Мазавецкім ваяводстве. Вадзіцель бетонамяшалкі выехаў на пераезд, абсталяваны дзеючай святлафорнай сігналізацыяй, і сутыкнуўся з першым вагонам цягніка, што рухаўся па маршруце Шчэцін — Люблін.
У выніку лакаматыў і першы вагон сышлі з рэек. Лакаматыў апракінуўся на бок, астатнія вагоны засталіся ў раёне чыгуначных шляхоў.
Адна з пасажырак першага вагона атрымала цяжкія траўмы і загінула. Усяго, паводле апошніх звестак, пацярпелі 20 чалавек. Сярод найбольш цяжка параненых — яшчэ адзін пасажыр, машыніст і вадзіцель бетонамяшалкі, які знаходзіцца ў рэанімацыі.
Усяго ў цягніку знаходзілася каля 120 чалавек.
Пазней прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што пасля аварыі ўлады маюць намер узмацніць адказнасць за парушэнне правілаў на чыгуначных пераездах. Ён назваў будучыя прапановы «вельмі жорсткімі».