Вучоныя удастоілі Тэйлар Свіфт нечаканай пашаны
- 10.09.2026, 14:19
Прыхільніца са свету навукі назвала новы від у гонар суперзоркі.
Вучоныя назвалі новы род расліннаедных насякомых у гонар Тэйлар Свіфт і яе музычных альбомаў, піша People (пераклад — сайт Charter97.org).
Новы род атрымаў назву «Swiftiephylus». У яго ўвайшлі чатыры віды, назвы якіх адсылаюць да спявачкі і яе альбомаў: «Swiftiephylus taylorae», «Swiftiephylus amator», «Swiftiephylus intrepidus» і «Swiftiephylus poetorum».
Паводле слоў даследчыцы Сары Шрэдэр, насякомыя маюць светла-жоўтае афарбаванне з чырвонымі элементамі і могуць маскіравацца сярод аўстралійскіх казуарынаў. Іх знешні выгляд нагадаў вучонай знакаміты вобраз Свіфт — светлыя валасы і чырвоныя вусны.
«Для мяне, як для даўняй прыхільніцы Свіфт, гэта быў натуральны спосаб ушанаваць яе і адначасова прыцягнуць увагу да разнастайнасці насякомых, якія нам яшчэ толькі давядзецца адкрыць», — заявіла Шрэдэр.
Узоры новых насякомых сабралі яшчэ ў 1995–2004 гадах. Усяго вучоныя атрымалі больш за 50 тысяч экзэмпляраў, аднак мяркуюць, што каля 30 мільёнаў відаў насякомых дагэтуль не апісаныя.