Лукашэнка раззлаваўся на рэкламу з Саладухам
- 10.09.2026, 15:06
Дыктатар занепакоіўся, што яго звязваюць з азартным бізнесам.
Лукашэнка паказальна раззлаваўся на рэкламу азартнага бізнесу, які гадамі бесперашкодна існаваў і квітнеў у краіне пры поўным папушчальніцтве ўладаў, піша БелТА.
«Як яны ў вас называюцца: «круці гуся» — паўсюль вы паразвешвалі гэтыя рэкламныя аб’явы. Ужо дайшло да таго, аказваецца, нібыта гэтым займаецца мая сям’я. Мая сям’я… Мяне якраз штодня трэціруюць. Яны мяне душаць, каб я звярнуў на гэта ўвагу», — заявіў Лукашэнка.
«Што робіцца ў краіне: у нас усе гэтага гуся круцяць. Звярніце ўвагу, сур’ёзна займіцеся гэтым», — даручыў ён.
Фраза «круці гуся» стала вядомай дзякуючы букмекерскай кампаніі «Макслайн», у рэкламе якой зняўся спявак Аляксандр Саладуха.
Як пісаў сайт Charter97.org, пасля забароны казіно ў Расіі ў 2009 годзе Беларусь стала адным з асноўных цэнтраў азартнага бізнесу ў рэгіёне. Адно з самых буйных афлайн-казіно, што працуе ў краіне, — Shangri La.
«Shangri La належыць фірмам, зарэгістраваным на Кіпры, якія звязаныя з Аляксеем Аляксіным — адным з так званых кашалькоў Лукашэнкі, які знаходзіцца пад санкцыямі», — кажа Івашкевіч.
У расследаваннях БРЦ таксама фігуруе казіно H Casino, якое працуе ў Мінску. Яго журналісты-расследавальнікі звязваюць з турэцкім бізнесоўцам Эгемэнам Мустафам Шэнерам. Акрамя таго, БРЦ выявіў магчымую сувязь H Casino з былым супрацоўнікам аховы Аляксандра Лукашэнкі.
Таксама сярод буйных казіно, што працуюць у Беларусі, — казіно «Опера» ў Мінску і казіно «М1» на мяжы Беларусі і Расіі. Абодва належаць расійскім уладальнікам.