У Венесуэле разбіўся самалёт з бізнесменамі
- 10.09.2026, 21:22
Інцыдэнт адбыўся 6 верасня.
Сем чалавек пацярпелі пры крушэнні самалёта ў венесуэльскім штаце Балівар. Сярод іх — украінская мадэль Сафія Комар, венесуэльскія бізнесмены Дамінга Арнальда Амара Чакона і Гільерма Альфрэда Амара Чакона. Пра гэта паведамляе El Pitazo са спасылкай на папярэдні даклад ваенных і грамадзянскіх ахоўных агенцтваў у Балівары.
Інцыдэнт адбыўся 6 верасня. Самалёт Partenavia P.68 з рэгістрацыйным нумарам YV2199 ляцеў з нацыянальнага парка Канайма, дзе знаходзіцца кемпінг прэміум-класа Waka Wen, у якім адпачывалі пасажыры. Ён накіроўваўся ў Сьюдад-Балівар і пацярпеў крушэнне пры пасадцы ў раёне аэрапорта імя Томаса дэ Эрэса.
Пацярпелых пасажыраў і пілотаў самалёта даставілі ў бальнічны комплекс Руіс-і-Паэс. Інфармацыя пра іх стан не агалошвалася. Пакуль невядома, што стала прычынай авіякатастрофы, улады распачалі расследаванне.