У расійскага самалёта ў небе скончылася паліва
- 11.09.2026, 13:08
Давялося экстранна садзіцца.
Самалёт расійскай авіякампаніі «Победа» экстранна сеў у Самары з-за недахопу паліва. Рэйс з Уладзікаўказа ў Маскву затрымалі ўжо больш як на 14 гадзін.
Борт з затрымкай вылецеў а 23:35 па мінскім часе, а праз тры гадзіны быў вымушаны сесці ў аэрапорце Курумоч — усё з-за крытычнага ўзроўню паліва пасля таго, як пілотам давялося ляцець праз Казахстан з-за абвешчанай у рэгіёнах небяспекі беспілотнікаў, — паведамляе Mash.
У Самары пасажыры амаль тры гадзіны сядзелі на сваіх месцах у самалёце, пасля чаго ім дазволілі выйсці ў аэрапорт. Вылет у Маскву спачатку прызначылі на 07:50, пазней перанеслі на 15:00.
Харчаванне — ваду і сасіску з макаронамі — людзям выдалі толькі праз 13 гадзін чакання. Начлег авіякампанія не прадастаўляла.