Пірс Броснан распавёў, хто можа стаць новым Джэймсам Бондам
- 14.09.2026, 14:27
Кастынг павінен здзівіць гледачоў.
Акцёр Пірс Броснан лічыць, што наступным Джэймсам Бондам можа стаць акцёр, імя якога пакуль мала каму вядома. Выканаўца ролі агента 007 у чатырох фільмах упэўнены, што стваральнікі новай стужкі здольныя адмовіцца ад відавочных кандыдатаў і зрабіць нечаканы выбар, піша Variety (пераклад — сайт Charter97.org).
«Ёсць шмат добрых прэтэндэнтаў і мноства выдатных акцёраў. Яны цалкам могуць пайсці зусім нечаканым шляхам і абраць кагосьці, пра каго ніхто з нас нават не ведае», — сказаў Броснан у інтэрв'ю The Times.
Акцёр не стаў называць канкрэтных фаварытаў. Паводле яго слоў, жонка нават папрасіла яго не ўмешвацца ў абмеркаванне кастынгу, бо любая ягоная здагадка імгненна разыдзецца па СМІ.
Броснан сыграў Джэймса Бонда ў чатырох фільмах з 1995 па 2002 год, пачынаючы з «Залатога вока» і заканчваючы «Памры, але не цяпер». Пры гэтым уласныя фільмы пра 007 ён цяпер пераглядаць не хоча.
«Я цяпер проста глядач, які чакае наступнага Бонда і жадае яму ўдачы», — прызнаўся акцёр.
Новы фільм пра Бонда здыме Дэні Вільнёў. Amazon MGM Studios ужо найняла кастынг-дырэктарку Ніну Голд, якая працавала над «Каронай», некалькімі фільмамі «Зорных войнаў», «Марсіянінам» і «Канклавам».
Афіцыйнага рашэння па галоўнай ролі пакуль няма. Сярод акцёраў, якіх СМІ называюць прэтэндэнтамі, — Калум Тэрнер, Джэйкоб Элордзі, Аарон Тэйлар-Джонсан, Гарыс Дыкінсан і Джэк Лоўдэн.
Сам Броснан раней жартаваў, што мог бы вярнуцца да ролі пастарэлага Бонда. У 2025 годзе ён казаў, што з задавальненнем разгледзеў бы прапанову Вільнёва, нават калі б для ролі спатрэбіліся накладныя валасы і пратэзы.
Цяпер акцёр хутчэй гатовы назіраць за тым, каго выберуць на змену яму і Дэніэлу Крэйгу.