BE RU EN

У Мінску адкрыўся новы філіял Нацыянальнага мастацкага музея

  • 14.09.2026, 16:55

Да 20 верасня ўваход будзе бясплатны.

Філіял Нацыянальнага мастацкага музея адкрыўся ў Мінску на праспекце Незалежнасці, 47. Зараз там прадстаўлена экспазіцыя з музейнага збору пад назвай «Выбранае: жывапіс, графіка, скульптура». Да 20 верасня ўключна наведаць новую прастору можна бясплатна.

Як паведаміла генеральная дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея Ірына Матяс, у філіяле будуць не толькі праводзіць выставы, але і чытаць лекцыі.

Філіял адкрыўся ў Дзень горада ў межах штогадовай акцыі музея «Вераснёвая ноч». У першы дзень архітэктарка Галіна Левіна прачытала лекцыю пра свайго бацьку — вядомага мінскага архітэктара Леаніда Левіна. У 1990-я гады на месцы новага філіяла знаходзіліся яго майстэрні.

З нагоды адкрыцця таксама адбыўся канцэрт — перад наведвальнікамі выступіў дуэт віяланчэлі і фартэпіяна.

Раней у гэтым будынку размяшчаўся Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, які пазней ліквідавалі паводле пастановы ўрада Беларусі.

Апошнія навіны