BE RU EN

Лявон Вольскі: Ніколі не пераставай марыць

  • 15.09.2026, 11:23

Беларускі музыкант у свой дзень нараджэння нагадаў пра палітвязняў.

Фота Лявона Вольскага на фоне графіці «Freedom for all political prisoners» у Берліне апублікавана у ягоным акаўнце ў Threads.

Таксама на здымку бачныя надпісы «Свабоду Беларусі» і «Ніколі не пераставай марыць».

Лявон Вольскі — беларускі дзеяч культуры, гітарыст, вакаліст, клавішнік, аўтар музыкі і тэкстаў, аранжыроўшчык, паэт, мастак, празаік, радыёвядучы, лідар гуртоў N.R.M. і Крамбамбуля, уладальнік шматлікіх музычных узнагарод, як персанальных, так і ў складзе розных калектываў.

Нарадзіўся 14 верасня 1965 года ў Мінску.

У канцы 2023 года беларускія суды ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонкі Лявона Вольскага ў Telegram і Instagram.

Апошнія навіны