BE RU EN

У Іране пасажырскі самалёт пачаў развальвацца проста падчас палёту

  • 15.09.2026, 19:08

Верхнія панэлі пачалі адрывацца, падаючы проста на пасажыраў.

Самалёт іранскай авіякампаніі вярнуўся ў аэрапорт адпраўлення з-за праблем на борце. Пра гэта паведамляе Balatarin.

Паводле дадзеных выдання, паветранае судна кампаніі Sepehran накіроўвалася з Мешхеда ў Керманшах. Boeing 737 падняўся ў паветра, але падчас палёту экіпаж заўважыў праблемы з шасі, а таксама прыкметы пашкоджання рухавіка.

На кадрах з салона бачна, што няспраўнасці назіраліся не толькі ў асноўных частках самалёта. Судзячы па відэа, верхнія панэлі пачалі адрывацца, падаючы проста на пасажыраў. Людзі адразу ж запанікавалі.

У выніку пілот папрасіў дазвол на вяртанне. Паветранае судна паспяхова прызямлілася ў Мешхедзе. З-за гэтага перакрылі ўзлётна-пасадачную паласу, што адбілася на графіку працы аэрапорта.

Апошнія навіны