ЗСУ ліквідавалі расійскага генерала Груніса
- 15.09.2026, 19:57
Ён камандаваў войскамі РФ на Бахмуцкім накірунку.
У Расіі паведамілі пра смерць генерал-маёра Узброеных Сіл РФ Антона Груніса, які камандаваў 4-й асобнай мотастралковай брыгадай Луганскага корпуса. Інфармацыю 15 верасня апублікаваў Telegram-канал «Сувораўскае Братэрства».
Там адзначылі, што Груніс быў выпускніком Казанскага сувораўскага ваеннага вучылішча.
У базе «Міратворац» генерал пазначаны са статусам «ліквідаваны», а датай яго гібелі пазначаны верасень 2026 года.
Як піша ўкраінскі маніторынгавы канал Exilenova+, Груніс непасрэдна камандаваў расійскімі войскамі падчас баявых дзеянняў супраць Украіны, у прыватнасці, на Бахмуцкім і Канстанцінаўскім накірунках.
«Мілітарний» адзначае, што фарміраванне, якім камандаваў генерал, — 4-я мотастралковая брыгада (в/ч 40318). Яна была створаная ў 2014 годзе на базе ўзброеных фармаванняў так званай «ЛНР», у прыватнасці, у яе склад увайшоў баявы падраздзел «Прывід». Пасля інтэграцыі гэтых фармаванняў у склад Узброеных Сіл РФ брыгада ўвайшла ў 2-гі армейскі корпус, а пазней — у склад нанова створанай 3-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі Паўднёвай ваеннай акругі РФ.