У Славакіі здарыўся пажар на найбуйнейшым заводзе боепрыпасаў
- 17.09.2026, 10:19
Прадпрыемства выпускае снарады, якія пастаўляюцца ў Украіну.
У Славакіі ў горадзе Сніна здарыўся пажар на заводзе ZVS Holding, які ўваходзіць у холдынг Czechoslovak Group (CSG). Гэта прадпрыемства выпускае боепрыпасы рознага тыпу, піша славацкае выданне Novinky.
Пажар на заводзе ZVS Holding адбыўся ў сераду, 16 верасня. Адміністрацыя Сніны заклікала жыхароў не набліжацца да месца здарэння і без асаблівай патрэбы не выходзіць з дому. Усіх супрацоўнікаў прадпрыемства эвакуявалі, ніхто не пацярпеў. Пажар лакалізавалі прыблізна праз дзве гадзіны.
Паводле папярэдняй інфармацыі, узгаранне пачалося на даху цэха падчас рамонтных прац, якія праводзіла старонняя падрадная кампанія. Праваахоўныя органы пачалі расследаванне гэтага здарэння. Вызначаецца прычына пажару. Афіцыйныя версіі яшчэ не вылучаліся.
ZVS Holding з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам боепрыпасаў у Славакіі. Браціслава пастаўляе ў Украіну боепрыпасы і снарады на камерцыйнай аснове. Прэзідэнт Славакіі Петер Пелегрыні у 2026 годзе заявіў, што аб'ёмы паставак боепрыпасаў Кіеву будуць павялічвацца.
У канцы 2025 года ZVS Holding падпісаў рамковае пагадненне з Міністэрствам абароны Славакіі на пастаўку боепрыпасаў на 58 млрд еўра на працягу сямі гадоў. Прадукцыю кампаніі таксама набываюць іншыя краіны для Украіны.