Пад Варшавай ласі пазванілі ў дамафон і разбудзілі гаспадароў
- 17.09.2026, 18:09
Ім не адкрылі — і яны пераскочылі цераз агароджу.
У сераду каля 5.50 раніцы жыхароў дому ў Старых Бабіцах пад Варшавай разбудзіў дамафон. Муж гаспадыні пайшоў адкрываць, але перадумаў: перад домам — ласі, гэта яны націснулі кнопку. Адкрываць ім не сталі, і тады жывёлы перамахнулі цераз агароджу проста ў сад, піша TVN24.
Гаспадыня дому Агнешка паспела зняць ласёў на відэа.
— Гэта было каля 5.50. Нас разбудзіў дамафон. Муж пайшоў адкрываць і сказаў, што не будзе адкрываць: перад домам — ласі, гэта яны пазванілі, — распавядае яна.
Дамафон у доме і так барахліць, і Агнешка думае, што хтосьці з ласёў выпадкова закрануў кнопку сваёй доўгай пысай.
Тое, што ніхто не выйшаў, жывёл не збянтэжыла: праз брамку яны перабраліся без цяжкасцяў.
— Потым мы адкрылі ім аўтаматычныя вароты, каб яны выйшлі, але ласі гэтага не заўважылі і пераскочылі цераз агароджу з другога боку, — дадае яна.
Па яе словах, ласі часта ходзяць уздоўж агароджы, але на ўчастак раней не заходзілі.
Як паведамляў Charter97.org, нядаўна лось паралізаваў рух цягнікоў у цэнтры Варшавы.