BE RU EN

Былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі збег з псіхдыспансера

  • 18.09.2026, 16:28

Яго шукалі сілавікі і выратавальнікі.

Былы начальнік Ганцавіцкага РАУС Віталь Кулешоў учора самавольна сышоў з Баранавіцкага псіханеўралагічнага дыспансера. У Ганцавіцкім раёне, ды і не толькі, былы начальнік раённай міліцыі вядомы. Ён набыў вядомасць сваёй фразай пры затрыманні журналістаў: «Выключы гэтую х…ню, а то заўтра з працы павыганяюць», — піша «Ганцавіцкі час».

Выданне піша, што Кулешоў быў вядомы выкананнем незаконных загадаў, якія і сам раздаваў па ланцужку падначаленым. А ў вузкіх колах яшчэ і іншымі нячыстымі справамі, за якія яго з пасады начальніка і выперлі.

Раённы аддзел міліцыі ён узначаліў у верасні 2019 года, маючы за плячамі амаль два дзесяцігоддзі службы ў органах унутраных спраў і ў першых інтэрв’ю разважаў пра прынцыпы службы.

А потым настаў 2020 год, і размовы пра прынцыпы атрымалі практычную праверку.

```

20 чэрвеня 2020 года ў цэнтры Ганцавіч міліцыя затрымлівала ўдзельнікаў «ланцуга салідарнасці». Разам з імі затрымалі журналістаў газеты, якія вялі прамую трансляцыю. Віталь Кулешоў пазней сам пацвердзіў у судзе, што ўдзельнічаў у затрыманні.

```

Менавіта адтуль пайшла знакамітая гісторыя з камерай і фраза Кулешова, якая ў інтэрнэце стала мэмам: «Выключы гэтую х…ню, а то заўтра з працы павыганяюць». Падобна, што камера тады сапраўды была самым нязручным сведкам.

Што тварылася ў Ганцавіцкім РАУС пры Кулешове, частка інфармацыі захавалася і ў друкаваным выглядзе і ў інтэрнэце. У матэрыялах «Першага рэгіёна» захаваліся і расказы сваякоў затрыманых пра тое, што адбывалася пасля дастаўкі людзей у РАУС. Маці аднаго з затрыманых расказвала, што медыкі пазней зафіксавалі ў сына цялесныя пашкоджанні.

Улетку 2021 года міліцэйская кар’ера Кулешова раптоўна абарвалася.

Перад сыходам Кулешова пытанні ўзніклі не да яго палітычнай лаяльнасці, а да куды больш прыземленых рэчаў: асобных фінансавых аперацый, размеркавання прэмій і распараджэння маёмасцю РАУС.

Пазней у жыцці былога начальніка РАУС адбыўся цяжкі крызісны эпізод — спроба суіцыду, пасля якой яму спатрэбілася псіхіятрычная дапамога.

У выніку ён апынуўся ў псіхдыспансеры, адкуль учора сышоў. Яго шукалі міліцыя і выратавальнікі. Сёння знайшлі.

Апошнія навіны