BE RU EN

Вольныя «Купалаўцы» запрашаюць на прэм'еру спектакля «Наступны прыпынак»

  • 19.09.2026, 14:59

25 верасня ў Вроцлаве.

Вольныя «Купалаўцы» запрашаюць на прэм'еру свайго новага спектакля, паведамляе Charter97.org.

25 верасня ў Вроцлаве адбудзецца паказ прэм'ернага спектакля па п'есе Камілы Цень «Наступны прыпынак».

Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў

У спектаклі задзейнічаныя акцёры: Валянціна Гарцуева, Сяргей Чуб, Кацярына Яворская, Ігар Сігоў.

Прэм'ера адбудзецца па адрасе: Centrum Kultury Nowy Pafawag, Вроцлаў

Пачатак — а 19:00, 25 верасня.

П'еса Камілы Цень — гэта свайго кшталту «народны РБ-дэтэктыў». Галоўныя героі — звычайная кантралёрка грамадскага транспарту і адданая патрыётка сваёй краіны Зінаіда Юр'еўна і яе верны памочнік Гаркавы — расплутваюць загадкавае забойства.

Нуар мінскіх заводскіх ўскраін і боль чалавечых трагедый, ненадакучлівы гумар і стыль напружанай «трасянкі» перанясуць нас у працоўныя мікрараёны сучаснага Мінска.

Квіткі можна набыць па спасылцы.

Апошнія навіны