BE RU EN

Аўтары хіта-мільённіка «August» прадставілі кавэр на «Песняроў»

  • 19.09.2026, 19:28

Песня выкладзена ў сацыяльных сетках і на стрымінгавых платформах.

Гурт «Intelligency» выпусціў кавэр на песню легендарных «Песняроў» «Добры вечар, дзеўчыначка» ў падтрымку свайго новага альбома на беларускай мове. Ён з'явіўся на музычных платформах і ў сацыяльных сетках гурта.

«Культавая песня «Добры вечар, дзеўчыначка» Ігара Лучанка і ансамбля «Песняроў» — як мы яе адчулі!» - напісалі музыкі ў сваім акаўнце ў Instagram.

Беларускі музычны гурт Intelligency выконвае электронную музыку ў стылі «загадкавы поп» і інды-дэнс. Ён заснаваны ў 2013 годзе, але стаў шырока вядомы пасля выхаду хіта-мільённіка «August» у 2020-м

Апошнія навіны