BE RU EN

«Рускі свет» прайграе бензіну

  • 2.09.2026, 9:24

У расійскім грамадстве нарастае незадаволенасць з-за вайны супраць Украіны.

Вайна супраць Украіны становіцца ўсё менш папулярнай у РФ на фоне дэфіцыту бензіну і разбомбленых складоў Wildberries.

Пра гэта адкрыта ў сваім блогу піша ветэран так званай «СВА», папулярны Z-блогер Данііл Туленкаў, перадае Dialog.UA.

Ён апублікаваў відэа велізарнай чаргі аўтамабіляў каля адной з АЗС на трасе Перм — Екацярынбург, адзначыўшы, што там даволі нелесна адгукаюцца пра ўлады РФ.

Больш за тое, паводле дадзеных Z-патрыёта, расіянам ужо не хочацца ні вайны, ні акупаваных украінскіх тэрыторый.

«Узровень незадаволенасці, прынамсі, становіцца адчувальным… Магу адказна заявіць, што ў гэтай чарзе матам крыюць не якіхсьці там (украінцаў — рэд.). Хто насамрэч ва ўсім гэтым вінаваты і хто нясе за ўсё гэта адказнасць, народ у глыбінцы ведае дакладна і без ваганняў… Ідзе вайна. А чаму яна ідзе? А (навішто — рэд.) яна ідзе? А каму яна патрэбная? І каму патрэбная ўся гэтая далучаная драбяза (акупаваныя тэрыторыі — рэд.) разам, дарэчы, з тымі ж самымі (украінцамі — рэд.), якія (разбіваюць — рэд.) НПЗ, калі ў Кунгуры і Екацярынбургу няма бензіну? Усе задаюць гэтыя, і толькі гэтыя пытанні. Бо «рускі свет» не вытрымлівае элементарнай канкурэнцыі з найпрымітыўнейшымі рэчамі — бензінам і трусамі з WB», — напісаў Туленкаў.

Апошнія навіны