Лукашэнка на ШАС+ паўстаў знямоглым старцам
- 2.09.2026, 15:13
Фота без рэтушу.
Лукашэнка на пасяджэнні ШАС+ у Бішкеку апынуўся ў аб'ектывах расійскіх фатографаў. Дыктатар, чыі фота старанна рэтушуюць прыдворныя прапагандысты, насамрэч выглядае глыбока знямоглым старцам.
Нягледзячы на прыкметнае пахудзенне пасля амерыканскіх прэпаратаў, якія прывёз дыктатару спецпрадстаўнік Дональда Трампа Джон Коўл, кіраўнік застаецца далёкі ад найлепшай формы. Судзячы па відэа выступленняў у Кіргізстане, у Лукашэнкі моцна траслася галава.