BE RU EN

У Мінску таксіст заснуў за рулём і ўрэзаўся ў ліхтар

  • 20.09.2026, 14:48

Яго давялося выцягваць ратавальнікам МНС.

Сёння раніцай у Мінску 24-гадовы таксіст на BYD вылецеў з праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Сам ён выбрацца з машыны не змог, давялося выклікаць МНС, піша Onlíner.

Усё здарылася паблізу дома №10 на вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава. Папярэдне, паводле версіі ДАІ, кіроўца легкавіка заснуў за рулём.

Пасля сутыкнення мужчына апынуўся заціснутым у машыне. З дапамогай аварыйна-выратавальнага абсталявання ратавальнікі МНС дэблакіравалі кіроўцу і перадалі яго медыкам. Ён праходзіць абследаванне ў бальніцы.

Апошнія навіны