На фронце загінуў сузаснавальнік УНА—УНСО Мікалай Карпюк
- 20.09.2026, 15:45
Палітвязню Крамля было 62 гады.
На фронце загінуў Мікалай Карпюк — сузаснавальнік арганізацыі УНА—УНСО (Украінская нацыянальная асамблея — Украінская народная самаабарона), грамадскі і палітычны дзеяч, палітвязень Крамля.
Пра гэта паведаміў у нядзелю, 20 верасня, блогер Юрый Ганчарэнка.
«Страта, якую немагчыма вымераць або апісаць словамі. Чалавек, які ўсё жыццё прысвяціў Украіне, які ніколі не гнаўся за славай, грашыма або пасадамі», — напісаў ён.
У сакавіку 2014 года Мікалай Карпюк быў выкрадзены спецслужбамі РФ на расійска-ўкраінскай мяжы. Суд Расіі прысудзіў яго да 22,5 года пазбаўлення волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях — нібыта за ўдзел у баявых дзеяннях у Чачні з 1994-га па 2001 год.
26 кастрычніка 2016 года Вярхоўны суд Расіі падцвердзіў прыгавор Мікалаю Карпюку і яшчэ аднаму асуджанаму ўкраінцу Станіславу Кліху. Падчас дэбатаў у судзе адвакаты Карпюка і Кліха патрабавалі апраўдаць сваіх падабаронных і даказвалі, што паказанні асуджаных былі атрыманыя пад катаваннямі.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пасля адхілення Вярхоўным судом РФ апеляцыі на прыгавор грамадзянам Украіны Мікалаю Карпюку і Станіславу Кліху заявіла, што яны сталі ахвярамі пародыі на правасуддзе ў Расійскай Федэрацыі.
Ва Украіну Мікалай Карпюк вярнуўся ў верасні 2019 года падчас абмену палоннымі.