BE RU EN

«Гэта агонія сістэмы»

  • 21.09.2026, 21:17

Расійскія ўлады маглі «намаляваць» на выбарах у Дзярждуму кожны трэці голас.

Рэальная яўка на выбарах у Дзярждуму была прыкладна на траціну ніжэйшая за абвешчаную Цэнтральнай выбарчай камісіяй, і прыблізна на гэтую ж велічыню былі ўкінутыя галасы за «Адзіную Расію», вынікае з разлікаў экспертаў, якія прааналізавалі першыя вынікі выбараў метадамі статыстычнага аналізу, піша The Moscow Times.

Паводле папярэдніх дадзеных ЦВК, яўка на выбарах у Дзярждуму склала 59,32%, «Адзіная Расія» набірае 57,83%. Гэта самая высокая яўка на выбарах такога ўзроўню з 1993 года. Для «Адзінай Расіі» гэта таксама найлепшы вынік у гісторыі — партыя можа атрымаць 347 мандатаў.

Сузаснавальнік Data Insight Барыс Аўчыннікаў, прааналізаваўшы першыя 20 000 апублікаваных пратаколаў з прыблізна чвэрці УВКаў, ацэньвае рэальную яўку менш як 40%. Па ягоных падліках, па-за межамі Масквы яўку фальсіфікавалі або іншым чынам штучна завышалі амаль на 70% участкаў, было сфальсіфікавана прыкладна 31% галасоў, у выніку частка «фальсіфікату» ў «Адзінай Расіі» можа дасягаць 55%.

Падобныя лічбы па яўцы атрымаў і аналітык Пётр Жыжын, які выкарыстаў так званы метад Шпількіна. Паводле яго ацэнак, рэальны вынік «Адзінай Расіі» на выбарах у Дзярждуму — 35%.

«Гэта агонія сістэмы... Сібір пачала ператварацца ў электаральныя султанаты, таму што яны не маглі атрымаць патрэбны вынік. Яны былі вымушаныя пайсці на крайнія меры. Можна сказаць, што яны выжалі дасуха свой так званы адміністрацыйны рэсурс. Гэта парадку 20 працэнтных пунктаў», — пракаментаваў гэтыя даныя электаральны эксперт, экс-сустаршыня руху «Голас» Раман Удот.

Апошнія навіны