Зяленскі адказаў на пытанне, ці сядзе за стол перамоў з Пуціным
- 21.09.2026, 21:37
Перспектыва такой сустрэчы не выклікае ў прэзідэнта Украіны станоўчых эмоцый.
Украіна дапускае асабістыя перамовы з Расіяй на ўзроўні кіраўнікоў. Ключавым пытаннем павінен быць канкрэтны вынік сустрэчы.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв’ю CBC News.
Зяленскі адказаў на пытанне, ці гатовы ён асабіста сесці за стол перамоў з Пуціным. Паводле слоў прэзідэнта, сама перспектыва такой сустрэчы не выклікае ў яго станоўчых эмоцый, аднак ён гатовы яе разглядаць, калі яна будзе мець практычны сэнс.
«Для мяне гэта нармальна, хоць гэта не маё жаданне і дакладна не найлепшы дзень у маім жыцці — лепш было б сядзець з сям’ёй», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
У той жа час Зяленскі падкрэсліў, што лічыць Пуціна ворагам Украіны і заявіў, што ведае яго сапраўдную мэту.
«Ён вораг, і я ведаю яго сапраўдную мэту: акупаваць нас, калі мы не будзем дастаткова моцнымі або калі не будзе гарантый бяспекі», — сказаў прэзідэнт Украіны.
Паводле слоў Зяленскага, менавіта гарантыі бяспекі — адзін з ключавых пытанняў у гэтым кантэксце. Для яго яны азначаюць упэўненасць у тым, што Расія не зможа зноў распачаць акупацыю Украіны.
Такім чынам, прэзідэнт не выключыў магчымасці асабістай размовы з Пуціным. У той жа час Зяленскі даў зразумець, што такая сустрэча павінна быць звязаная з канкрэтным вынікам і рэальнымі гарантыямі бяспекі для Украіны.