У Польшчу прыбылі новыя танкі Abrams найсучаснейшай мадыфікацыі
- 21.09.2026, 22:02
Варшава атрымала 35 машын.
У Польшчу паступіла новая партыя амерыканскіх танкаў M1 Abrams у найсучаснейшай мадыфікацыі M1A2SEPv3.
Пра гэта паведаміў у сацсетцы X міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Косіняк-Камыш.
Гаворка ідзе пра чарговую партыю танкаў M1A2SEPv3 Abrams. Паводле слоў Косіняка-Камыша, ужо ў найбліжэйшы час 35 машын увайдуць у склад 18-й механізаванай дывізіі Узброеных Сіл Польшчы.
«Мы ўмацоўваем абарончы патэнцыял польскіх Узброеных Сіл і паслядоўна мадэрнізуем Узброеныя Сілы Рэспублікі Польшчы. Сучасная тэхніка, добра падрыхтаваныя вайскоўцы і баяздольнасць — гэта асновы бяспекі Польшчы», — напісаў міністр.
У снежні мінулага года польскае Мінабароны паведаміла пра прыбыццё з ЗША ў Польшчу 32 танкі Abrams M1A2SEPv3.
Акрамя новых машын, польскае войска ўжо мае 116 танкаў Abrams папярэдніх версій.
Таксама Узброеныя Сілы Польшчы выкарыстоўваюць нямецкія Leopard 2, карэйскія K2, а таксама савецкія Т-72 і іх польскую мадэрнізацыю PT-91 Twardy.