BE RU EN

Іконы, талон і нават лаваш: што беларусы ўстаўляюць у банкаматы

  • 21.09.2026, 22:07

Пра незвычайныя знаходкі распавёў буйны беларускі банк.

У «Прыорбанку» распавялі, якія староннія прадметы інжынеры знаходзяць у банкаматах.

«Гэта рэчы, якія нашы інжынеры даставалі з банкаматаў-рэсайклераў», — сказалі ў банку і паказалі змесціва. Гэта чэкі, фанцікі, ікона, талон да неўролага… І нават кавалак лаваша.

Таксама часта трапляюцца дробныя прадметы: манеты, скрэпкі, гумкі. У банку мяркуюць, што кліенты робяць гэта не наўмысна. Але падобныя прадметы выводзяць банкамат з ладу.

Апошнія навіны