Уначы быў зачынены Вільнюскі аэрапорт з-за гібрыднай атакі з боку Беларусі
- 22.09.2026, 7:40
Абмежаванні на палёты былі ўведзеныя на дзве гадзіны.
Уначы быў зачынены Вільнюскі аэрапорт з-за гібрыднай атакі з боку Беларусі.
«А 23:25 былі ўведзеныя абмежаванні ў паветранай прасторы над Вільнюскім аэрапортам у сувязі з гібрыднай атакай з боку Беларусі супраць Літвы, цывільнай авіяцыі і грамадства. У зонах, небяспечных для авіяцыі, былі зафіксаваныя навігацыйныя сігналы, характэрныя для паветраных шароў. Вільнюскі аэрапорт аднавіў працу а 02:40 пасля адмены абмежаванняў у паветранай прасторы», — гаворыцца ў паведамленні аэрапорта.