Жонку Петросяна не пусцілі ў Еўропу
- 22.09.2026, 11:03
Яна збіралася паляцець у Мілан на Тыдзень моды.
Жонка гумарыста-пуцініста Яўгена Петросяна Таццяна Брухунава распавяла ў Інстаграме, што яе не пусцілі ў Еўропу.
Брухунава павінна была 22 верасня паехаць у Мілан на Тыдзень моды. Жонцы гумарыста не выдалі візу.
«Гэта ўпершыню за 13 гадоў маіх падарожжаў па Еўропе. Упершыню мне не далі візу без абгрунтаванняў і тлумачэнняў. Проста вярнулі чысты пашпарт», — заявіла жонка артыста.
У лістападзе 2024-га Брухунава распавяла, ад якіх падарожжаў адмовілася з-за «СВА». Жонка артыста заявіла, што выбірае краіны, дзе не трэба хаваць сваё паходжанне. Паводле слоў жонкі каміка, яна больш не вазіць грошы ў «агрэсіўную Еўропу». Жанчына заявіла, што ездзіць туды, дзе любяць і падтрымліваюць Расію.
У лістападзе 2025-га жонка Петросяна паведаміла, што сутыкнулася з вялікай колькасцю хэйту з-за світэра з надпісам «Порвем за Россию».