BE RU EN

Узброеныя Сілы Украіны знішчылі 300 плаўсродкаў «ценевага флоту» РФ у Чорным і Азоўскім морах

  • 22.09.2026, 11:24

Камандуючы ўкраінскімі Сіламі беспілотных сістэм апублікаваў відэа.

Сілы беспілотных сістэм Украіны ў межах аперацыі «МоЛоЧКа» за 11 тыдняў паразілі і вывелі з ладу 300 плаўсродкаў расійскага «ценевага флоту» ў Азоўскім і Чорным морах.

Пра гэта паведаміў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Роберт (Мадзьяр) Броўдзі.

Паводле слоў Броўдзі, аперацыя СБС «МоЛоЧКа» пачалася 6 ліпеня 2026 года і працягваецца адзінаццаць тыдняў.

З пачатку аперацыі ўкраінскія вайскоўцы пазбавілі ходу 300 плаўсродкаў «ценевага флоту» РФ.

Броўдзі заявіў, што рух суднаў у Азоўскім моры і Керчанскай пратоцы застаецца заблакаваным.

У той жа час у паўночнай і паўночна-ўсходняй частцы Чорнага мора, паводле яго слоў, расійскія судны працягваюць спрабаваць здзяйсняць пераходы.

Камандуючы СБС адзначыў, што аперацыя «МоЛоЧКа» працягваецца.

Апошнія навіны