BE RU EN

Футбаліст Холанд і блогер MrBeast узарвалі інтэрнэт, аднавіўшы вірусны ШІ-мем

  • 22.09.2026, 13:51

Відэахіт.

Нападнік «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд разам з папулярным ютуберам MrBeast перастварыў вірусны мем, у якім раней з дапамогай штучнага інтэлекту выкарыстоўваўся яго твар, піша New Voice.

Нарвежац і амерыканскі блогер знялі кароткі ролік за сталом, ператварыўшы папулярны ШІ-мем у рэальную сцэну.

MrBeast апублікаваў відэа ў Instagram.

«Найжахлівейшая трапеза ў маім жыцці, Эрлінг», — напісаў блогер.

Раней у сацыяльных сетках актыўна распаўсюджвалася відэа, на якім Холанд, нібыта, сядзіць у рэстаране перад люстэркам, спакойна есць, а потым раптам заўважае сваё адлюстраванне і камічна адхіляецца.

Пазней высветлілася, што гэта быў не сапраўдны запіс з футбалістам. Аўтары выкарысталі арыгінальнае відэа кітайскага камедыйнага дуэта Jin Long і Qiu Qiu, замяніўшы твар аднаго з удзельнікаў на твар Холанда з дапамогай тэхналогіі ШІ.

Тым часам відэа набрала папулярнасць у сацсетках і выклікала хвалю рэакцый.

«Лепшы мем чэмпіянату свету», «Бро афіцыйна стварыў уласную версію», «Холанд, здаецца, патаемна камік», — адрэагавалі фанаты.

Апошнія навіны