BE RU EN

Трамп: Вайна ва Украіне скончыцца хутчэй, чым людзі сабе ўяўляюць

  • 22.09.2026, 18:43

Прэзідэнт ЗША выступіў на 81-й сесіі Генасамблеі ААН.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас свайго выступлення на 81-й сесіі Генасамблеі ААН зрабіў новую заяву пра завяршэнне вайны ва Украіне.

У прыватнасці, амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што канец вайны ва Украіне настане «хутчэй, чым людзі сабе ўяўляюць».

Паводле слоў Трампа, ЗША вельмі цесна супрацоўнічаюць з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і расійскім дыктатарам Пуціным.

«Мы вырашым гэтае пытанне. Думаю, гэта адбудзецца хутчэй, чым людзі сабе ўяўляюць. Ім ужо дастаткова», — падкрэсліў ён.

Нагадаем, сёння амерыканскі лідар па прыбыцці на Генасамблею ААН звярнуўся да расійскага дыктатара.

Апошнія навіны